Логотип  

 

Адрес: 225710, Брестская обл.,
г. Пинск, ул. Ольховских, 22

Телефоны:
8(0165) 61-99-88 (директор)
8(0165) 65-33-66 (приемная директора)
8(0165) 63-96-74 (приемная комиссия)

Факс: 8(0165) 65-33-66

E-mail: pinsktechnolog@brest.by

 

Мерапрыемствы рэспубліканскага Тыдня роднай мовы адбыліся ў каледжы 19-23 верасня 2022 года.

На пачатку дня 19.09.2022  на афіцыйным сайце каледжа быў размешчаны банер “Да тыдня роднай мовы”, распрацавана праграма мерапрыемстваў згодна Плану мерапрыемстваў Тыдня роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”,зацверджаным міністрам адукацыі Рэспублікі Беларусь Іванцом А.І.

Ці можна адчуваць сябе сапраўдным беларусам, грамадзянінам сваёй дзяржавы, калі не ўжываць родную беларускую  мову? Напэўна, не. Родная мова – гэта душа народа. Пакуль жыве мова, жыве і народ. Згодна з Канстытуцыяй, у краіне дзве дзяржаўныя мовы – руская і беларуская, але, нягледзячы на тое што большасць грамадзян рэспублікі размаўляюць па-руску, менавіта беларуская мова з’яўляецца нашай спрадвечнай, матчынай. У 2022 годзе, абвешчаным у Беларусі Годам гістарычнай памяці, асаблівае значэнне маюць каштоўнасці, набытыя нашым народам на працягу стагоддзяў. Адной з іх з’яўляецца беларуская мова. Прывіваць любоў і павагу да роднай мовы, садзейнічаць выхаванню пачуцця нацыянальнай годнасці, развіваць эстэтычны густ, маўленне, творчае мысленне навучэнцаў – такія мэты ставілі перад сабой выкладчыкі беларускай мовы і літаратуры УА «Пінскі дзяржаўны аграрны тэхналагічны каледж» падчас правядзення тыдня роднай мовы.

Згодна планаванню 19.02.2022 прайшла акцыя “Размаўляй са мной па-беларуску”: на працягу дня ў адбыліся моўныя хвілінкі «Будзьце ветлівымі па-беларуску», «Маё любімае беларускае слова», гульня «Выканай пераклад, атрымай цукерку», выстава кніг «Час чытаць на роднай мове», рэклама беларускай мовы «Смак мовы». З вуснаў навучэнцаў і выкладчыкаў гучалі беларускія вершы, песні і загадкі.

Гастранамічны фэст “Беларуская кухня” адбыўся 20.09.2022.   Навучэнцы пазнаёміліся са стравамі беларускай нацыянальнай кухні, прагатаванымі самастойна напярэдадні, і паэтычнымі творамі, прысвечанымі кулінарнаму майстэрству беларусаў.

Конкурс творчых пісьмовых работ “За што я люблю родную зямлю” быў праведзены 21.09.2022. Навучэнцы падрыхтавалі сачыненні-мініяцюры  пра сімвалы Беларусі ў розных галінах культуры.  

Анлайн-віктарына “Ці ведаешь ты беларускую мову?”, створаная ў мабільным дадатку Google Forms, прайшла 22.09.2022. У аснове віктарыны пытанні, звязаныя з гісторыяй мовы, значэннем спрадвечна беларускіх слоў.

З нагоды 140-гадовага юбілею з дня нараджэння Якуба Коласа і Янкі Купалы ў каледжы падчас тыдня роднай мовы таксама 22.09.2022 быў праведзены конкурс чытальнікаў “Купала і Колас у сэрцы маім”. Навучэнцы не толькі дэкламавалі вершы паэтаў, але і мелі мыгчымасць яшчэ раз прайсціся літаратурнымі сцежкамі славутых песняроў, дакрануцца да іх твораў, узбагаціцца новымі ведамі, адчуць хараство чароўнага роднага слова. 

Выстава даследчых работ адбылася ў метадычным кабінеце каледжа 23.09.2022. У выставе прынялі ўдзел навучэнцы, якія прэзентавалі свае навукова- даследчыя работы ў межах вучэбнага прадмета “Беларуская мова і літаратура”: “Паходжанне і значэнне прозвішчаў”, (кіраўнік Талатыннік А.М.); “Мікратапаніміка роднай зямлі – веска Лышча”, (кіраўнік Музычэнка Н.Г.); “Багата, родная ты мова (беларускія прыказкі і прымаўкі)”, (кіраўнік Талатыннік А.М.); “Запазычанні ў дыялекце вескі Павіцце”, (кіраўнік Музычэнка Н.Г.); “Жывая сведка часу, або аснова беларускай лексікаграфіі”, (кіраўнік Якубовіч А.С.).

На працягу тыдня навучэнцы і супрацоўнікі ўстановы адукацыі мелі магчымасць наведаць экскурсіі “Аб родным краі роднай мовай” ў музейным пакоі каледжа “Беларуская хатка”, таксама наведаць Музей беларускага Палесся ў г.Пінску. 19-23 верасня ў бібліятэцы каледжа працавала выстава вучэбнай літаратуры па беларускай мове “Сэрцам роднага слова краніся”.

Правядзенне тыдня дня роднай мовы - гэта важная падзея для навучэнцаў і выкладчыкаў. Трэба берагчы родную мову, дасканала ведаць, смела размаўляць на ёй і ніколі не цурацца!

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Учреждение образования "Пинский государственный аграрный технологический колледж"

Адрес: 225710, Брестская обл., г. Пинск, ул. Ольховских, 22

Телефоны:
приемной директора: 8(0165) 65-33-66
директора: 8(0165) 61-99-88
приемной комиссии: 8(0165) 63-96-74

Факс: 8(0165) 65-33-66

E-mail: pinsktechnolog@brest.by

 

X